Галоўная старонка

��ьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Білінгвізм у Канадзе

Мовы Канады — сукупнасьць моваў, на якіх размаўляюць жыхары Канады. Гэтая сукупнасьць улучае ў сябе вялікую колькасьць моваў карэннага насельніцтва (першыя нацыі), моваў мігрантаў, гібрыдных гаворак і ўзьніклых у краіне дыялектаў.

Паводле перапісу 2011 году, ангельская і француская мовы зьяўляюцца роднымі для 56,9% і 21,3% канадцаў адпаведна. Той жа перапіс паказвае даволі змрочную карціну выжываньня францускае мовы як другое мовы ў краіне. Больш за 85% канадцаў валодаюць ангельскай мовай, толькі 30,1% маюць практычныя веды па францускай мове. Збольшага гэта абумоўлена вывучэньнем франкамоўнымі канадцамі ангельскае мовы, а таксама таму, што большая частка імігрантаў у якасьці вывучанай мовы аддаюць перавагу менавіта ангельскай. Устойлівая тэндэнцыя да зьніжэньня выкарыстаньня францускае мовы прывяла да прыняцьця Афіцыйнага моўнага акту ў 1969 годзе, ён вінен забясьпечыць карыстаньне францускай мовай і захаваньне культуры францускіх канадцаў, якія гістарычна зрабілі вялікі ўнёсак у культурнае разьвіцьцё Канады.

Згодна з Канстытуцыяй Канады, фэдэральны ўрад выкарыстоўвае ангельскую і францускую мовы як афіцыйныя мовы ў дачыненьні да ўсіх дзяржаўных паслугаў (у тым ліку й судоў), фэдэральнае заканадаўства таксама дзьвюхмоўнае.
(артыкул цалкам…)

Паштовая марка

Эўрамайдан — масавыя пратэсты ва Ўкраіне, якія распачаліся 21 лістапада 2013 году як рэакцыя на пастанову Кабінэту міністраў Украіны пра прыпыненьне працэсу падрыхтоўкі да падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і Эўразьвязам.

Вулічныя дэманстрацыі суправаджаліся шматсоттысячнымі пікетамі, стачкамі і шэсьцямі ў найбольшых гарадах. 3 сакавіка 2014 году новы ўрад Яцанюка скасаваў гэтую пастанову. Папярэдне прэзыдэнта адхілілі ад улады празь імпічмэнт. У ходзе сутыкненьняў зь міліцыяй загінуў 121 чалавек.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—31 кастрычніка)

Гэты дзень у гісторыі

Даўнтаўн Чыкага

4 сьнежня: у Тонга Дзень аб’яўленьня дзяржавы

  • 771Карл Вялікі стаў каралём Франскае дзяржавы
  • 1563 — скончыўся Трыдэнцкі сабор Каталіцкай Царквы, які зь перапынкамі доўжыўся 18 гадоў
  • 1674 — францускія езуіты заснавалі Чыкага (на выяве)
  • 1918 — прэзыдэнт ЗША Томас Ўудра Ўілсан адплыў у Эўропу для ўдзелу ў Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі. Гэта быў першы выпадак, калі найвышэйшая асоба Злучаных Штатаў выехала за межы краіны
  • 1939 — у складзе БССР была ўтвораная Беластоцкая вобласьць
  • 1971 — пад час канцэрту Фрэнка Запы спалена казіно ў Мантрэ, падзея ўвекавечана ў песьні гурта Deep Purple «Smoke on the Water» (Дым над вадою)
  • 1989 — у Маскве кіраўнікі Баўгарыі, Вугоршчыны, НДР, Польшчы ды СССР асудзілі ўвод іхніх войскаў у Чэхаславаччыну ў жніўні 1968 году
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.